Telegram Group & Telegram Channel
«Нашая культура – гэта нашая наймацнейшая сакрэтная зброя і нашая суперсіла»: Святлана Ціханоўская выступіла перад міністрамі культуры краін Еўрасаюза

Падчас візіту ў Антверпен Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіла перад міністрамі культуры краін Еўрасаюза. У прамове лідарка падкрэсліла важнасць захавання беларускай культуры і ідэнтычнасці. Таксама Ціханоўская заклікала міністраў падтрымаць праекты, якія ўмацоўваюць беларускую ідэнтычнасць і запрашаць беларускіх мастакоў у выгнанні на еўрапейскія фестывалі і канферэнцыі.

Прыводзім ключавыя цытаты выступу Святланы Ціханоўскай:

📌«Беларускае змаганне за дэмакратыю – гэта яшчэ і змаганне за нашую еўрапейскую ідэнтычнасць».

📌«Сёння Расія і яе марыянеткавы рэжым у Мінску робяць усё магчымае, каб сцерці нашу нацыянальную ідэнтычнасць і знішчыць усё, што звязвае нас з Еўропай».

📌«Ва Украіне Расія ваюе снарадамі і танкамі. У Беларусі – прапагандай і культурай.
Расія разглядае нашыя краіны як частку «рускага свету». Яе мэта – каланізаваць і асіміляваць. Яны спадзяюцца, што мы здадзімся, што мы адмовімся ад змагання за нашую еўрапейскую мару. Але гэтага ніколі не адбудзецца».

📌«Культура не толькі аб'ядноўвае беларусаў, але і натхняе. Яна дае сілы змагацца далей».

Напрыканцы выступу лідарка звярнулася да міністра-прэзідэнта Фландрыі Яна Ямбона і разам з прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Алінай Коўшык ды намеснікам прадстаўніка Кабінета па міжнародных адносінах Уладзімірам Астапенкам перадала карціну Алеся Пушкіна «Беларускае сонца» ў знак сяброўства і падзякі за падтрымку беларусаў. Карціна будзе выстаўленая ў адным з музеяў Бельгіі.

tg-me.com/tsikhanouskaya/4834
Create:
Last Update:

BY Светлана Тихановская

Share with your friend now:
tg-me.com/tsikhanouskaya/4834

View MORE
Open in Telegram

Светлана Тихановская Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

For some time, Mr. Durov and a few dozen staffers had no fixed headquarters, but rather traveled the world, setting up shop in one city after another, he told the Journal in 2016. The company now has its operational base in Dubai, though it says it doesn’t keep servers there.Mr. Durov maintains a yearslong friendship from his VK days with actor and tech investor Jared Leto, with whom he shares an ascetic lifestyle that eschews meat and alcohol.

At a time when the Indian stock market is peaking and has rallied immensely compared to global markets, there are companies that have not performed in the last 10 years. These are definitely a minor portion of the market considering there are hundreds of stocks that have turned multibagger since 2020. What went wrong with these stocks? Reasons vary from corporate governance, sectoral weakness, company specific and so on. But the more important question is, are these stocks worth buying?

Светлана Тихановская from us

Telegram Светлана Тихановская
FROM USA