tg-me.com/papera_magazine/127
Last Update:
30 спартанцаў
Сёньня мы сьвяткуем дзень прыняцьця Дэклярацыі Незалежнасьці нашае краіны. У першым набліжаньні гэтыя словы не нясуць вялікай вагі. Але калі ведаць умовы й гістарычную рэальнасьць, на тле якіх дэклярацыя была прынятая – разумееш, без перабольшаньня, усю веліч падзеі.
За кожнае яе слова, за кожную яе коску, за сам факт прыняцьця змагаліся 30 чалавек апазыцыі БНФ, якім супрацьстаялі 270 апантаных дэпутатаў-камуністаў ды весь вялічэзны дзяржаўны апарат прарасейскай намэнклятуры. Гэтыя людзі маглі блякаваць (і заўжды блякавалі!) амаль любыя прапановы апазыцыі.
І толькі неверагоднымі высілкамі, складанымі тактычнымі захадамі, бяссоннымі начамі пабудовы стратэгіі тыя 30 чалавек часам дамагаліся нешматлікіх перамог. Прыняцьце Дэклярацыі – менавіта такая, амаль немагчымая ў тых варунках перамога. Гэтаксама як і наданьне дэклярацыі праз год статусу канстытуцыйнай (што мы будзем сьвяткаваць празь месяц).
Гэтыя дзьве падзеі многія ўспрымаюць як натуральныя, маўляў, пасьля развалу СССР незалежнасьць была пытаньнем часу. Гэта – хлусьня. Калі б ня высілкі тых людзей, калі б не Дэклярацыя, якую кожны дзень, кожную сэсію парлямэнту камуністы спрабавалі скасаваць, мы б увогуле ня зьведалі незалежнай Беларусі. Бо ўвесь дзяржаўны апарат імкнуўся захаваць Беларусь у складзе Расеі.
І хоць дэ-факта Беларусь знаходзіцца пад акупацыяй Масквы (з часу прыходу Лукашэнкі да ўлады) – мы сёньня маем фармальную незалежнасьць, якая шчэ сгуляе сваю ролю ў барацьбе супраць імпэрыі – і набыцьці канчатковай свабоды.
Са сьвятам, дарагія сябры!
BY Papera
Warning: Undefined variable $i in /var/www/tg-me/post.php on line 283
Share with your friend now:
tg-me.com/papera_magazine/127