tg-me.com/BelarusTelegram/1567
Last Update:
Наша Ніва атрымала дзесяць выпадковых акаўнтаў са «зліву» ЧКБ і праверылі іх. Ці можна вылічыць іх уладальнікаў?
Адсутнасць хуткай рэакцыі ад былой адміністрацыі «Чорнай кнігі Беларусі» паставіла шмат людзей у вельмі небяспечнае становішча
Наша Ніва нагадвае галоўныя правілы:
1. Калі вы пісалі ў бот «Чорнай кнігі Беларусі» ў перыяд з верасня 2020 года па ліпень 2021 года і былі падпісаныя ўласным імем (прозвішчам) або нікнэймам, наўпрост звязаным з вамі, то вас можна знайсці з імавернасцю 100 %, нават калі вы выдалілі акаўнт.
2. Калі ваш акаўнт існуе з таго часу, і вы пісалі ў бот, не былі падпісаныя сваім імем, але з'яўляецеся больш-менш актыўным карыстальнікам лакальных чатаў, то тэарэтычная магчымасць вас знайсці захоўваецца, і акаўнт лепш памяняць.
3. Калі вы за мяжой, то вы ў бяспецы, але вяртанне ў Беларусь можа пагражаць вам затрыманнем, калі вы падпадаеце пад пункты 1 і 2.
4. Акаўнты ў тэлеграме, з якіх вы пішаце ў боты, мусяць быць ніяк не звязанымі з вашымі рэальнымі данымі. Калі вы пішаце ў ботаў, то не паведамляйце пра крыніцы інфармацыі, якую вы падаяце. Яшчэ бяспечней — прасіць гэта рабіць вашых сяброў за мяжой і пасля адразу выдаляць інфармацыю (у тым ліку фота, вось гайд Нашай Нівы).
https://nashaniva.com/304570
Без VPN — па спасылцы.
BY Беларускі Тэлеграм

Share with your friend now:
tg-me.com/BelarusTelegram/1567