Telegram Group Search
«Давайце факусавацца на тым, што нас аб’ядноўвае»: Святлана Ціханоўская — на першым агульным пасяджэнні Каардынацыйнай Рады

12 чэрвеня прайшло першае агульнае пасяджэнне КР-2 і КР-3. Беларуская лідарка адкрыла яго прамовай, дзе азначыла ключавыя чаканні ад працы і напрамкі дзейнасці палітыкаў.

Пра тое, якія напрамкі працы беларуская лідарка лічыць ключавымі — і якім чынам разлічвае на дапамогу і ўдзел КР у іх распрацоўцы, чытайце на сайце.
🔥На выбарах было горача! А што адбываецца зараз?

DDoS-атакі, чаканне эвакуацыі падчас абвяшчэння вынікаў выбараў, але давайце падрабязней: хто ўсе гэтыя людзі, якія прыйшлі ў КР? Чым яны будуць займацца? І што з тымі, хто ў новы склад Каардынацыйнай рады не прайшоў?

Пра гэта і не толькi ў новым выпуску!
Каардынацыйная рада ўсхваліла рашэнне па стварэнню аргкамітэту па падрыхтоўцы першага паседжання КР трэцяга склікання

📍
Стварыць аргамітэт прапанавала кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух за Свабоду». Першае паседжанне новага складу імаверна адбудзецца 20 чэрвеня 2024.

Колькасць дэлегатаў, якія прагаласавалі за яго стварэнне – 52 галасы.

Ужо адбылося першае пасяджэнне Аргкамітэту, на якім прысутнічалі прадстаўнікі амаль усіх выбарчых спісаў КР трэцяга склікання. Сумарная колькасць iх галасоў у КР састаўляе 67 з 80.

Прыняты наступныя рашэнні:

✏️Аб фармаванні працоўных органаў пасяджэння Каардынацыйнай рады, абранні старшыні і сакратара пасяджэння, падліковай камісіі.
✏️Аб распрацоўцы правілаў і працэдураў працы Каардынацыйнай рады.
✏️Аб фармаванні парадку дня першага працоўнага пасяджэння Каардынацыйнай рады.
✏️Аб вызначэнні даты і часу першага працоўнага паседжання Каардынацыйнай рады.

Падрабязнасці ў дадатку 👇🏻
_Declaration_on_the_Inadmissibility_of_the_Extradition_of_Belarusian.pdf
155.6 KB
Дэкларацыя аб непрымальнасці экстрадыцыі беларуса Андрэя Гнёта

Каардынацыйная рада Рэспублікі Беларусь заклікае Еўрапейскі Парламент звярнуцца да ўладаў і грамадскасці Рэспублікі Сербія, выкарыстоўваючы ўсе інструменты дыпламатыі і дзяржаўных адносін, каб прадухіліць экстрадыцыю Андрэя Гнёта ў Беларусь, дзе ён непазбежна сутыкнецца з катаваннямі і бесчалавечным абыходжаннем, якія пагражаюць яго жыццю і здароўю за яго палітычныя погляды.

А таксама заклікае дзяржавы-члены ЕЗ і міжнародную супольнасць абараняць інтарэсы і бяспеку Андрэя Гнёта з выкарыстаннем усіх даступных рэсурсаў.
🚀 Працоўная група, створаная па ініцыятыве спісу "Моладзевы Наступ", пачынае працу над новай рэдакцыяй Статуту Каардынацыйнай Рады Беларусі!

📅 22 чэрвеня — пройдзе рабочая сесія па фіналізацыі правак і прапаноў. У сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх спісаў:

- "Моладзевы Наступ": Алесь Лапко, Яўген Караулаў
- "Каманда Латушкі і Рух За Свабоду": Юрась Губарэвіч, Арцём Брухан
- "Еўрапейскі Выбар": Артур Фінкевіч
- "Наша Справа": Віталь Рымашэўскі, Уладзмір Дылецкі
- Блок "Воля": Карына Маліноўская
- Фракцыя "Беларусы" (экс-"Блок Пракоп'ева-Ягорава"): Андрэй Ягораў, Андрэй Кушняроў
- “Хопіць баяцца!”: Вольга Карпушонак
- "Незалежныя Беларусы": Сяргей Бяспалаў

🗳 Галасаванне па кожным пункце будзе праводзіцца на сесіі і лічыцца прынятым, калі за яго прагаласуе 2/3 галасоў.

🔜 23 чэрвеня — праект Рэгламенту будзе апублікаваны.
🗳 25 чэрвеня — плануецца правесці галасаванне за новую версію Рэгламенту Каардынацыйнай Рады.

Рэгламент будзе лічыцца прынятым, калі за яго прагаласуе 2/3 дэлегатаў.

Пераходзім да новых правілаў! 💪
Паважаныя беларусы!

🕒 У 11:40 17 чэрвеня Каардынацыйная рада прагаласавала за адкрыцце чатаў асноўнага складу КР.

🎉 Кожны можа далучыцца да групы, але права пісаць паведамленні маюць толькі абраныя чальцы КР.

👉 Далучайцеся да нас па спасылцы!

(патрэбны юзернэйм)
«Выбары ў КР – палітычны, тэхнічны і дэмакратычны подзвіг беларускай дыяспары». Справаздача міжнародных назіральнікаў

За выбарамі ў новы склад Каардынацыйнай рады назірала незалежная міжнародная камісія на чале з кіраўніком парламенцкай групы па сітуацыі ў Беларусі ў Парламенце Францыі Фрэдэрыкам Пэці.
Задачай Міссіі было ацаніць канкурэнтаздольнасці і празрыстасць выбарчага працэсу ў свеце міжнародных стандартаў.

У справаздачы міжнародных назіральнікаў адзначаецца, што арганізацыя выбараў у новы склад КР была ўнікальнай палітычнай і тэхнічнай задачай, аднак выбары праведзены на здавальняючым узроўні.

Між тым камісія дала шэраг рэкамендацый да дэмакратычных палітыкаў Беларусі, у тым ліку новых сяброў Каардынацыйнай рады. Адна з іх – вызначыць дату наступных выбараў у КР, каб падкрэсліць тэрмін паўнамоцтваў новага складу гэтай установы.

Азнаёміцца з рэкамендацыямі, высновамі і складам міжнароднай камісіі па назіранні на беларускай мове (неафіцыйны пераклад) можна па СПАСЫЛЦЫ.

Тэкст справаздачы цалкам (на французкай мове) – па СПАСЫЛЦЫ.
📢 Калі ўжо будуць галоўныя? Новы склад Каардынацыйнай рады змяняе Статут, а пасля абярэ спікера

На гэтым тыдні працоўная група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх выбарчых спісаў, дапрацоўвае ўласны Статут (Рэгламент). Досвед дзейнасці выявіў даволі шмат спрэчных пытанняў, якія дэлегаты і дэлегаткі трэцяга складу КР лічаць неабходным абмеркаваць, вынесці на агульнае галасаванне і змяніць. Сярод такіх пытанняў – схемы галасавання на пасады (рэйтынгавае ці большасцю галасоў), дазвол дэлегатам пераходзіць у іншыя фракцыі і ствараць новыя фракцыі, ці могуць сябры Рады быць адначасова і сябрамі Аб’яднанага пераходнага кабінету (зараз не).

Частку правак, каб не зацягваць працэс змены Статута, працоўная група зрабіла без дадатковых галасаванняў. Так адзінагалосна было вырашана замацаваць адзіную мову афіцыйных дакументаў КР – беларускую.

❗️Зараз ідзе галасаванне па праўках: па мандаце і па сістэме выбараў.

📍Новую рэдакцыю Рэгламента Каардынацыйнай рады яе дэлегаты апублікуюць напачатку ліпеня. Пасля гэтага трэці склад Рады зможа выбраць спікера, віцэ-спікера, склад камісій і спецыяльнага прадстаўніка КР у ЗША.
⚡️Каардынацыйная рада, галасаваннем агульным складам перавышнай колькасцю 60 галасоў з 80, прыняла змены ў статут, якія дазваляюць шараговым дэлегатам КР сумяшчаць мандат і пасаду ў Аб'яднаным пераходным кабінеце.

📜 Пункт 2.8 статута прыняты ў наступнай рэдакцыі:

"Дэлегат Каардынацыйнай рады не можа сумяшчаць пасаду прадстаўніка ці яго намесніка з правам голасу ў Аб'яднаным Пераходным Кабінеце з пасадамі Спікера, Віцэ-спікера, кіраўніка Сакратарыята, кіраўніка камісіі ці ўдзельніка працоўнай групы па слуханнях АПК у Каардынацыйнай радзе."
Чакаем вашых пытанняў да новага складу Каардынацыйнай рады!

Адказы на вашыя пытанні будзем распаўсюджваць у афіцыйных суполках КР.
Інфапункт Рады Еўропы ў Вільні, дэлегацыя КР у ПАРЭ, кансультацыі па міграцыі і ўцякачах. Вынікі Кантактнай групы Рады Еўропы па Беларусі

На мінулым тыдні ў Страсбуру адбылося 5-е пасяджэнне Кантактнай групы па Беларусі.

Адной з мэтаў міжнароднай дзейнасці КР было адзначана «не дапусціць жалезнай заслоны паміж Беларуссю і ЕЗ»: павышэнне мабільнасці для беларусаў з Беларусі, вырашэнне легалізацыйных праблем беларусаў замежжа, уключэнне ў працу Еўрапейскіх інстытуцый, распрацоўка дарожнай мапы ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы і інтэграцыі ў ЕЗ, — падсумоўвае вынікі міжнароднай працы прадстаўніца Каардынацыйнай рады Аляксандра Мамаева.
2024/07/04 10:36:42
Back to Top
HTML Embed Code: