Telegram Group Search
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін — госць шоу “Ноч з Чалым”.

Падчас інтэрв’ю гаворка ідзе пра:

🔺бюджэты на культуру і якіх грошай было б дастаткова, каб забяспечыць усе патрэбы беларускіх творцаў;
🔺строгія іерархіі ў кіраванні культурай і чаму Рада — не мінкульт;
🔺#ArtPowerBelarus як нашую візітоўку на сёння, але не адзіны праект, якім мы можам ганарыцца;
🔺важнасць культурніцкай дыпламатыі і поспехі нашай іміджавай кампаніі #art_born_Belarus;
🔺новы Клуб беларускіх мецэнатаў, які падчас праграмы публічна прадстаўлены ўпершыню.

Па меркаванні Сяргея, нацыянальная культура беларусаў і беларуская мова — моцны сродак яднання, крыніца эмпатыі, абарона ад жорсткасці і прышчэпка ад таталітарызму.

Ці згодныя вы з ім?

📺 Глядзець выпуск цалкам
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Не спыняем сваёй працы ў кірунку кансультацый прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў адносна розных аспектаў выбудовы культурніцкай палітыкі і падкрэслівання значнасці ўмацавання нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў.

Таму для @radakultury вялікі гонар мець непасрэднае дачыненне да падрыхтоўкі першага выступлення Святланы Ціханоўскай перад міністрамі культуры краін Еўрасаюзу.

На сустрэчы высокага ўзроўню, што прайшла ў бельгійскім Антверпене, нацыянальная лідарка гучна прамовіла: «Нашая культура – гэта нашая наймацнейшая сакрэтная зброя і нашая суперсіла».

Вось яшчэ колькі цытатаў з выступу Святланы Ціханоўскай:

🔸«Расія і яе марыянеткавы рэжым у Мінску сёння робяць усё магчымае, каб сцерці нашую нацыянальную ідэнтычнасць і знішчыць усё, што звязвае нас з Еўропай».

🔸«Беларускае змаганне за дэмакратыю – гэта яшчэ і змаганне за еўрапейскую ідэнтычнасць беларусаў».

🔸«Культура аб'ядноўвае беларусаў, яна натхняе і дае сілы змагацца далей».

🎥 @tsikhanouskaya

#працуем_разам
🎼 Шукаеце беларускі саундтрэк для свайго лета? Мы вам падкажам!

Эксперты @radakultury рэкамендуюць паслухаць:

▶️ VVaxplay і Filamaty, а таксама: "Антыдэпрэсанты" гурта "Мутнаевока". Гэта міні-альбом са смелымі тэкстамі і аранжыроўкамі ад музыкаў, што працуюць на разрыў. Гэтым разам рэліз са змяшанымі стылямі — гурт імкнецца бурыць межы і рамкі.

▶️ Naviband — "Сокал". Вельмі моцны візуал і кранальная песня. Цэнтральная тэма — страта дому, актуальная нават для тых, хто нікуды не з’язджаў.

▶️ Nürnberg — Adkaz. Новы лонгплэй у звыклым для каманды стылі. Варта пазнаёміцца з тым, што ў сакавіку слухала Лацінская Амерыка. Каб зоркі за мяжой рабіліся зоркамі дома.

▶️ Rap&Vogue — Jamón. Гішпанамоўная песня пра хамон ад амбасадараў эпатажу. На сваіх выступах Rap&Vogue ладзяць сапраўдныя шоў, а ў тэкстах жанглююць мовамі. Мала хто на беларускай сцэне мае такую смеласць у самавыяўленні.

Больш трэкаў, альбомаў і годных беларускіх гуртоў — у нашым традыцыйным квартальным аглядзе

#рада_раіць
2️⃣1️⃣ траўня — Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

1️⃣3️⃣7️⃣4️⃣ чалавекі сёння несправядліва знаходзяцца ў турмах Беларусі, не менш як 1️⃣5️⃣6️⃣ з іх — дзеячы культуры. Нам вядома пра 6️⃣ смерцяў у зняволенні, пра факты змагання вязняў з сур’ёзнымі захворваннямі, але колькасць нечалавечых пакутаў, што застаюцца за глухімі сценамі папраўчых установаў, і ўявіць немагчыма.

@radakultury, з’яўляючыся праваабарончай арганізацыяй, не спыняе працы ў кірунку дапамогі палітвязням, іх сем’ям, а таксама дзеячам культуры, якія прайшлі праз рэпрэсіі.

За тры гады (з 2021 па 2023 год) мы правялі 821 кансультацыю, паспрыялі ў 291 кейсе атрымання візы / эвакуацыі, аказалі фінансавую падтрымку 251 дзеячу культуры, арганізавалі 236 псіхалагічных кансультацый.

Досыць працяглы час наш кірунак дапамогі не мае фінансавання, праца вядзецца выключна на валанцёрскіх пачатках.

❤️ Далучыцца да агульнага збору Рады на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры

💔 Мапа падзей да Дня палітвязня

#гэта_важна
Стакгольмская канферэнцыя па пытаннях Беларусі праходзіць у сталіцы Швецыі. Міністэрства замежных спраў Швецыі, Стакгольмскі цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў арганізавалі міжнародную дыскусію на тэмы Беларусі будучыні.

Гаворка ідзе і пра беларускую культуру. Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін — актыўны ўдзельнік падзеі. Да форуму быў апублікаваны каментар Сяргея з рэкамендацыямі да еўрапейскіх стэйкхолдараў.

Вось некалькі тэзісаў:

🔺 Беларусь заўсёды балансавала паміж Захадам і Усходам. Надышоў час зрабіць выбар паміж будучыняй, дзе паважаюць правы чалавека, або стаць часткай «рускага міру», дзе чалавечае жыццё не мае значэння.

🔺 З 2020 года паглыбляецца разрыў паміж артыстамі і аўдыторыяй беларускай культуры: яны існуюць у розных кантэкстах вытворчасці і распаўсюджвання культурніцкіх прадуктаў.

🔺Падзел у супольнасці не заснаваны на прынцыпе «тыя, хто з'ехаў, супраць тых, хто застаўся» або «афіцыйная культура супраць контркультуры»; усё нашмат складаней.

Чытаць тэкст цалкам (па-англ)
🎓 Апублікаванае навуковае даследаванне “Культурніцкія практыкі як поле і інструмент дэкаланізацыі: беларускі выпадак”.

Летась @radakultury пры падтрыманні New Democracy Fund і ў супрацы з партнёрамі правяла серыю семінараў для абмеркавання дэкаланіяльных практык, што прысутнічаюць у краінах, якія, як і Беларусь, змушаныя пазбаўляцца расійскага ўплыву. Вынікам гэтае працы сталася таксама калектыўнае навуковае даследаванне, праведзенае з мэтаю вывучэння трансфармацыі базавых мэсіджаў і наратываў беларускага культурніцкага поля ў кантэксце палітычнага крызісу і агрэсіўнай палітыкі Расіі.

Мы ўпэўненыя: назіранні даследнікаў, высновы, да якіх яны прыйшлі, і рэкамендацыі наконт далейшае дзейнасці ўсёй культурніцкай і грамадзянскай супольнасці дапамогуць беларусам хутчэй пазбавіцца фантомных боляў адлучанасці ад імперыі і прыйсці да разумення важнасці ўласнага гістарычнага шляху як нацыі.

Чытаць тэкст працы цалкам
Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой, партнёр @radakultury, прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе III Free Belrus Business Award. Cёлета ўпершыню прадстаўленая намінацыя “Арт-бізнес”. 🏆Прыз — 5 тыс. еўраў!

Ідэя стварыць намінацыю для бізнесаў, звязаных з культурай, узнікла пасля каляднага нэтворк-івэнту і аўкцыёну. Мы пазнаёміліся з вялікай колькасцю таленавітых беларусаў. У сваёй дзейнасці АВВА заклікае бізнесы быць сацыяльна адказнымі, таму вырашылі, што намінацыя ў галіне культуры будзе добрым прыкладам”, — кажа віцэ-прэзідэнтка АВВА Марына Гірын.

Намінацыя "Арт-бізнес" закліканая адзначыць кампаніі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы культуры і забаваў ці задзейнічаюць мастацтва і творчасць у прафесійнай, камерцыйнай дзейнасці.

Удзельнікамі могуць быць: галерэі, агенцтвы, тэатры, культурніцкія цэнтры, музеі, крэатыўныя студыі, арт-праекты, інтэрактыўныя інсталяцыі, медыя і забаўляльныя кампаніі і інш.

Даслаць заяўку (на англ. мове) да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ).

✔️Падрабязней пра конкурс
📺 Шукаеце кіно для прагляду падчас выхадных? Мы вам падкажам!

Эксперты @radakultury рэкамендуюць паглядзець:

▶️ Серыял “Працэсы” на “Белсат”. Спроба перажыць калектыўную траўму з дапамогаю смеху.

▶️Давай его дождёмся”. Камедыя абсурду на тэму: “як заставацца вернай сяброўкай і каханаю жонкай, калі і вашага мужа заклікалі на Святую Спецаперацыю”.

▶️ Беларускае кіно на кінафестывалі Artdocfest. Падборка дакументалак пра Беларусь і падзеі ў нашай краіне.

▶️ “Живёт Беларусь” тэлеканалу “Настоящее время” і праект Beldocs – медыі, якія шчодра дзеляцца сваімі стужкамі з гледачамі.

▶️ Онлайн-кінатэатр беларускага кіно Vodblisk. Тут штомесяц прэзентуюць ігравыя і дакументальныя, фестывальныя і аўтарскія стужкі.

“Марыля. У пошуках дзіўнікаў”. Сучасная казка з фальклорнымі матывамі, якая адразу ж захапіла аўдыторыю. Удалы прыклад прыватных інвестыцыяў у беларускую анімацыю.

Больш стужак, каналаў і годных беларускіх праектаў — у нашым традыцыйным квартальным аглядзе

#рада_раіць
🔆 Ці будзе сёлета @radakultury каардынаваць Дні беларускай культуры?
На жаль, не.
Ці азначае гэта, што свята не адбудзецца?
Таксама не. Кожны з вас можа зладзіць імпрэзу пад гэтым брэндам.

Цягам трох гадоў мы клапаціліся, каб Дні беларускай культуры жылі. Летняе свята, задуманае ў 2021 годзе як фэст паэзіі, песні, супольнасцяў і традыцый, за гэты час паяднала больш як паўтары сотні падзей у 16 краінах, святочная грамада збірала тысячы беларусаў у розных кутках планеты.

Але настаў час для Рады адпусціць гэты праект. Мы будзем вельмі ўсцешаныя, калі вы яго падхопіце і Дні беларускай культуры будуць квітнець у вашых вялікіх і маленькіх суполках.

✔️Канцэпцыя святкавання, прапанаваная летась, актуальная. Фарматы – таксама. Вы па-ранейшаму можаце ладзіць імпрэзы ў гонар Янкі Купалы, Марка Шагала ці адзначаць Купалле вясёлым пікніком. На жаль, сёлета не будзе абнаўляцца мапа падзей, але хэштэгi #SpeakBelarus i #By_Culture_Global дапамогуць знайсціся ў сацсетках.

Беларусь там, дзе жывуць беларусы!
❗️Кароткі тэкст Дарожнай мапы падтрымання і развіцця галіны беларускай культуры ў 2025-2027 гг. даступны на сайце @radakultury.

Гэта базавы дакумент, што ўлічвае ключавыя выклікі, якія стаяць перад сектарам, і тлумачыць неабходнасць усебаковага падтрымання еўрапейскімі інстытуцыямі. У аснову Дарожнай мапы закладзеныя вынікі апытання з удзелам каля сотні дзеячаў культуры, пры яе складанні ўлічаныя досвед працы і намаганні дзясяткаў арганізацый.

Прыярытэты, акрэсленыя Мапай:

▪️акцэнт на ролі культуры ў грамадстве;
▪️культурныя правы;
▪️рэалізацыя патэнцыялу актараў і роўны доступ да рэсурсаў;
▪️каардынацыя паміж арганізацыямі, выбудова цэласнай культурніцкай палітыкі;
▪️пашырэнне дыялогу і міжнародных кантактаў.

Прэзентацыя Мапы адбылася падчас сустрэчы старшых службовых асоб (Senior Officials Meeting) па дапамозе ЕЗ для дэмакратычнай Беларусі.

📥 Спампаваць кароткі тэкст на англійскай і беларускай мовах

Поўную версію вы можаце атрымаць па запыце на адрас: [email protected]
💔 Беларускія ўлады не спыняюць рэпрэсій у культурніцкай сферы. Паводле інфармацыі Беларускага ПЭН-цэнтра: па стане на 31 траўня 2024 года ў Беларусі за кратамі знаходзілася не менш за 158 дзеячаў культуры.

🔸 Затрыманні, завочныя суды і арышты маёмасці, пакаранні за наяўнасць кніг, прызнаных “экстрэмісцкімі”, у хатняй бібліятэцы. Больш — у “Хроніцы парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры”.

🔸 Міжнародная супольнасць працягвае сачыць за становішчам у нашай краіне. Так, Спецдакладчыца ААН па Беларусі Анаіс Марэн падрыхтавала новы штогадовы даклад па сітуацыі з правамі чалавека.

У ліку іншых парушэнняў дакумент фіксуе дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце. “...беларуская мова ўсё часцей успрымаецца як прыкмета палітычнай нелаяльнасці, і па загадзе кіраўніцтва або праз страх дыскрымінацыі ад яе адмаўляюцца на карысць рускай у сферы дзяржаўнага кіравання, адукацыі, культуры і СМІ”, — цытуе “Вясна”.

Чытаць цалкам

❤️ Агульны збор Беларускай Рады культуры на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
🎧 Любіце кнігі і падкасты пра літаратуру? У нас ёсць для вас адмысловая падборка беларускіх праектаў.

Эксперты @radakultury рэкамендуюць паслухаць

▶️ Белліт. Падкаст вядомай аўтаркі-крытыка, які сумяшчае агляд актуальных падзей белліту, бліц-крытычны аналіз, рэкамендацыі да чытання і набыця кніг.

▶️ YouTube-канал паэта і літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча выдае на-гара бліскучыя аўтарскія лекцыі пра найлепшыя класічныя і сучасныя творы беларускай і сусветнай літаратуры. Праект, падтрыманы #ArtPowerBelarus. Увага! Рэсурс прызнаны “экстрэмісцкім” у Беларусі.

▶️ Літрадыё развівае лінейку падкастаў-гутарак з беларускімі аўтаркамі і аўтарамі па абодва бакі мяжы. На партале выходзяць падкасты “Супердудко” і “Каля літаратуры”.

▶️ “Гутаркі ля швейнай машыны” – відэападкаст ізраільскага дыпламата Цві Міркіна і мінскага празаіка і перакладніка Паўла Касцюкевіча пра габрэйскую слоўную культуру ў Ізраілі і Беларусі.

Больш пра кнігі і літатурныя справы – у нашым традыцыйным квартальным аглядзе.

#рада_раіць
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☀️ Разам з @kyky_org працягваем прасоўваць базу пра культуру і месца кожнага з нас у культурніцкім космасе Беларусі.

Серыя анімаваных ролікаў “12 тэзісаў пра культуру” — гэта зборнік кароткіх, але вельмі ёмістых выказванняў, што за хвіліну патлумачаць 12 ключавых момантаў з Маніфесту новай беларускай культуры.

У цэнтры ўвагі аўтараў:
🔺культурнае самавызначэнне і незалежнасць
🔺гуманітарная адукацыя і нацыянальная самасвядомасць
🔺культурніцкая палітыка як самы лепшы кірунак палітычнага дзеяння
🔺магчымасць кожнага з нас стаць сапраўдным амбасадарам беларускай культуры ў свеце.

Сучасна, маляўніча, пераканальна!

📺 Глядзіце старыя і новыя выпускі на каналах нашага партнёра ў тэлеграме @kyky_org і інстаграме, пакідайце каментары, дзяліцеся ролікамі ў сваіх профілях, бо кожны з вас — амбасадар новай беларускай культуры.
❤️‍🔥 “Імкнёмся звязаць нітачкамі тое, што рэжым хоча разрэзаць і знішчыць”

Намесніца кіраўніка @radakultury Надзея Гарэцкая ў інтэрв’ю Польскаму Радыё расказала пра тое, чым Беларуская Рада культуры займаецца сёння і як беларускім творцам шукаць падтрымку ў Польшчы:

▪️ Наша задача — аб’яднаць. Каля 40% праектаў, якія былі падтрыманыя праграмай #ArtPowerBelarus, або рэалізуюцца ў Беларусі, або ў партнёрстве, то бок каманда і ўнутры краіны, і на выгнанні.

▫️ Калі праект рэалізуецца звонку, за мяжой, то адна з ключавых задач для заяўніка — распрацаваць камунікацыйны план, каб пра справу даведаліся ў Беларусі, убачылі, атрымалі прадукт. Можна згадаць, напрыклад, оперу «Дзікае паляванне караля Стаха», трансляцыю якой праз YouTube можна было глядзець у Беларусі.

▪️Мы таксама працуем у сферы лабіявання, каб беларускія дзеячы культуры не перажывалі дыскрымінацыю. Але варта адзначыць, што і само кіраўніцтва Польшчы гатовае прымаць праекты, прапанаваныя беларусамі.

🔗 Чытаць (і слухаць) цалкам
💔 Беларускія ўлады працягваюць ціск на культурніцкую супольнасць. Паводле інфармацыі Беларускага ПЭН-цэнтра: па стане на 30 чэрвеня 2024 года ў Беларусі за кратамі знаходзілася не менш за 164 дзеячы культуры.

🔸Вынесены завочны вырак паводле крымінальнай справы ўдзельнікаў сатырычнага праекту “Рудабельская паказуха”, аўтара літаратуры нон-фікшн Ігара Карнея ўключылі ў пералік грамадзян, “якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, прызналі “экстрэмісцкімі” кнігі палітзняволенага грамадскага дзеяча і літаратара Паўла Севярынца. Больш — у “Хроніцы парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры”.

🔸 Працуе інфармацыйна-кансультацыйная платформа “Адно акно”, дзе акумулюецца інфармацыя аб магчымай дапамозе для людзей, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у Беларусі. Гэта праект Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

❤️ Агульны збор Беларускай Рады культуры на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
🤍 Сябры, з Сусветным Днём беларускай культуры!

❤️ Усе #людзірады шлюць усім беларусам ва ўсім свеце шчырыя ўсмешкі і промні радасці. Мы шчаслівыя, што свята жыве, а беларусы гуртуюцца вакол сваіх нацыянальных традыцый і слаўных імёнаў, дарагіх нашым сэрцам.

🤍Жыве Беларусь! Жыве беларуская культура!

#ByCultureGlobal #Speak_Belarus

Намесніца кіраўніка @radakultury Надзея Гарэцкая запісала для вас кружочак-віншаванне:
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Незалежная беларуская культура і супрацьстаянне прапагандзе, дэкаланіяльнае мысленне і ўвага да сваіх герояў. Прадстаўніца Рэсурснага цэнтру Беларускай Рады культуры Эліна Калнібалоцкая ўзяла ўдзел у міжнародных форумах, прысвечаных штучнаму інтэлекту і свабодзе медыя ў постсавецкіх краінах, што прайшлі ў Таліне.

"Падчас шэрагу брэйншторм-сесій мы з калегамі з іншых краінаў абмяркоўвалі пытанні змагання з дэзынфармацыяй з дапамогай ШІ, навуковых здабыткаў і крэатыву, — кажа Эліна. — Я распавяла пра праект @radakultury, прысвечаны дэкаланізацыі, і прывяла паспяховыя прыклады супрацьстаяння расейскай павестцы праз незалежную беларускую культуру. Гэта, напрыклад, увага да ўласных лідараў меркаванняў, прасоўванне сваіх зорак, сваіх наратываў у інфаполі. І, вядома, праз паказ Беларусі ў еўрапейскім кантэксце. У гэтым кірунку мы працуем у праграме #ArtPowerBelarus і не толькі".

Падчас сустрэч удзельнікі таксама дзяліліся досведам працягу працы пасля рэлакацыі і вяртання да жыцця ў іншых краінах.
🖤 Год без мастака Алеся Пушкіна.

Піша Андрэй Дурэйка, мастак і куратар, сябар Алеся:

…у гэты дзень год таму прагна лапаў паветра,
не верыў,
дзірка ў страўніку –
не веру.
дзірка так і засталася.

ёсць тыя пустэчы, якія немагчыма запоўніць і не праз год, і не пазней,
яны як чорныя дзіры
на тле Беларусі,
яны як белыя плямы на мапе краіны таго,
што ніколі не стане.

Ці нешта прынцыпова змянілася за гэты год? Можа, спынілася вайна? Можа, скончылася дыктатура? Можа, выпусцілі невінаватых з турмаў і перасталі забіваць? Можа, перасталі граць і маляваць?

Таму няма чаго і казаць пра смерць, а лепей, — адсвяткаваць Дзень нараджэння, што мы і збіраемся зрабіць ў Варшаве 6 жніўня. Ales Pushkin. AFTERLIFE — так называецца выстава, што ў гэты дзень адкрыецца ў Музеі Вольнай Беларусі.

У мастака ёсць вялікі прывілей доўжыць жыццё сваіх думак і ідэй, насуперак смерці прысутнічаць далей. Акцыя працягваецца! Будзе вам і “Дзень Волі”, і “Падарунак Прэзідэнту”, і “Свята са Святымі”, і “Беларускі рэзістанс насуперак вайне”.

Што, думаеце, голас сціхне, не будзе дзёрзкасці сяброў? Маўчаць не будуць словы і дзеі МАСТАКА. Будзьце з намі!

▫️Выстава падтрыманая #ArtPowerBelarus
🔖 @radakultury далучылася да Адкрытай дэкларацыі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Літве ў адрас дэпутатаў Сейма Літоўскай Рэспублікі. Гэты дакумент быў падпісаны 18-цю арганізацыямі з мэтай садзеяння ўзаемаразуменню паміж беларусамі і літоўцамі.

Дэкларацыя падкрэслівае:

▪️Мы ўдзячныя Літве за прытулак і за дапамогу, якая аказвалася і працягвае аказвацца ў цяжкія часы, калі мы былі вымушаныя пакінуць сваю радзіму з-за палітычнага пераследу; за магчымасць беларускай грамадзянскай супольнасці ў выгнанні працягваць сваю дзейнасць.

▪️Гэтая падтрымка дазваляе нам аб’яднаць намаганні ў барацьбе за правы чалавека і дэмакратычныя каштоўнасці, нягледзячы на ўсе цяжкасці і пагрозы.

▪️Мы выказваем сваё катэгарычнае непрыманне любых дзеянняў і выказванняў, якія штучна наносяць разлад у адносіны нашых народаў, мы паважаем нормы і стандарты міжнароднага права, для нас катэгарычна непрымальныя любыя прэтэнзіі на тэрытарыяльную цэласнасць Літвы.

✔️ Падрабязней пра прэс-канфэрэнцыю ў Сейме Літвы, дзе была прадстаўленая і абмеркаваная Дэкларацыя.
2024/07/18 11:27:47
Back to Top
HTML Embed Code: