Telegram Group Search
Працягваем цешыць вас крутым кантэнтам з нагоды 100-годдзя выбітнага пісьменніка Васіля Быкава!

Сабралі ягоныя фота, якія, хутчэй за ўсё, не трапляюцца ў вашую стужку так часта, як астатнія (частка 1).

Гартайце карцінкі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💔 Пакуль мы памятаем пра чалавека, ён жыве!

Сёння, 22 чэрвеня, у гадавіну смерці Васіля Быкава прапануем ушанаваць ягоную памяць.


Сабралі для вас цікавую падборку пра творцу. Кнігі, інтэрв’ю, аўдыёкнігі, фільмы і імпрэзы.
Сумесна з «Будзьмай».


📚 Што пачытаць?

Вытрымкі сустрэчы Васіля Быкава з чытачамі ў траўні 1993 года і гутарак Юрася Залоскі з пісьменнікам у 1995 годзе пра лёс Беларусі і будучыню беларускай нацыі:

Васіль Быкаў: «Адраджэнне — справа моладзі, а не пенсіянераў»;
Васіль Быкаў: Трэба жыць і змагацца. Размовы з пісьменнікам;
Васіль Быкаў: Я пісаў праўду;
Васіль Быкаў: Я быў «ідэалагічным дыверсантам»;
Васіль Быкаў: «Мы яшчэ не наеліся чорнага хлеба праўды»;
Васіль Быкаў: Пра мастацтва і праклятыя часы;
Васіль Быкаў: Чаму рускія не могуць зразумець украінцаў;

(сайт budzma.org прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»)


🎧 Што паслухаць?

Серыю аўдыякніг Васіля Быкава на audiobooks.by:

• «Доўгая дарога дадому»
Апошняя кніга Васіля Быкава. У гэтай кнізе – аповед пра кнігі і сяброўства, пра ўласны лёс, біяграфію пакалення і краіны.

• «Дажыць да світання»
Гэты твор упершыню быў апублікаваны пяцьдзясят гадоў таму. Аўтар апісвае драматычны лёс лейтэнанта Іваноўскага, які сутыкаецца з цяжкасцямі і трагічнымі наступствамі ваеннага часу.

• «Мёртвым не баліць»
Адзін з самых драматычных твораў Васіля Быкава, які быў забаронены амаль 20 гадоў і быў упершыню апублікавы без цэнзуры ў 2014 годзе.


🎥 Што паглядзець?

Найлепшыя экранізацыі твораў Быкава:

«Альпійская балада»
Год: 1966
Рэжысёр: Барыс Сцяпанаў
Сцэнар: Васіль Быкаў

Паглядзець можна тут 👈🏻

«Знак бяды»
Год: 1985
Рэжысёр: Міхаіл Пташук
Сцэнар: Міхаіл Пташук

Паглядзець можна тут 👈🏻

«На чорных лядах»
Год: 1995
Рэжысёр: Валерый Панамароў
Сцэнар: Васіль Быкаў, Валерый Панамароў

Паглядзець можна тут 👈🏻


🗺️ Што наведаць?

Літаратурнае падарожжа з Мінска ва Ушаччыну

📆Дата: 23 чэрвеня 2024
Час: з 6:45 да 21:00
📍Месца: вуліца Карла Маркса 30, Мінск, «Музей Петруся Броўкі»

Вандроўка прымеркаваная найперш да дня нараджэння Петруся Броўкі, але прысвечаная творцам-землякам: Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну. Удзельнікаў чакаюць да наведвання бацькоўскія хаты: Рыгора Барадуліна – ва Ушачах, Васіля Быкава – у Бычках, Петруся Броўкі – у Пуцілкавічах.

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Беларусь – краіна талентаў. Беларускія пісьменнікі ў творчасці беларускіх мастакоў» у Мінску

📆 Дата: 15 сакавіка 2024 – 29 снежня 2024
Час: 18:00
📍Месца: вуліца Багдановіча 13, Мінск,«Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры»

Выявы нашых літаратурных дзеячоў у творчасці нашых жа мастакоў.
Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўленыя выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў, у тым ліку і Васіля Быкава.

Роспіс шопераў у Ждановічах

📆 Дата: 22 чэрвеня 2024
Час: з 14:00 да 18:00
📍Месца: вуліца 6-я Дачная, д. 62, а.г.Ждановічы, «Музей-дача Васіля Быкава»

Імпрэза ў межах музейнай праграмы «Быкаўскія дні» ў Музеі-дачы Васіля Быкава стане добрай традыцыяй ушанавання памяці пісьменніка, творчасць якога для многіх была і застаецца ўзорам сумленнай, мужнай і праўдзівай літаратуры. Акрамя роспісу шопераў тут можна пагартаць альбом з фотаздымкамі Васіля Быкава і прайсці па экспазіцыі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Васіль Быкаў – выбітны беларускі пісьменнік, чые творы перакладзеныя больш чым на 50 моваў і вывучаюцца ў навучальных установах па ўсім свеце.

Творчасць Васіля Быкава з’яўляецца сапраўдным скарбам беларускай літаратуры. Напрыклад, ягоныя творы «Жураўліны крык» і «Знак бяды» выдатна перадаюць сутнасць жыцця і лёс беларускага народа.

Чаму Васіль Быкаў атрымаў такую сусветную вядомасць? Глыбіня яго твораў дазваляе разумець і адчуваць герояў і іх лёсы. Яго здольнасць пранікаць у сутнасць чалавечых пачуццяў і канфліктаў зрабіла яго творы блізкімі і зразумелымі для чытачоў з розных культураў і краінаў.

А ўнёсак Васіля Быкава ў родную культуру – увогуле неацэнны. Чаму?
Бо для нас Васіль Быкаў быў не толькі пісьменнікам, але і актыўным грамадскім дзеячам. Ён – адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, руху, які прасоўваў ідэі адраджэння беларускай нацыі.

Спадар Быкаў моцна клапаціўся пра родную мову, якую лічыў асновай існавання нацыі. «Я веру, што Беларусь жыве і будзе жыць. Зробім-жа ўсё дзеля гэтага», – гэтыя простыя, але моцныя словы Васіля Быкава пацвярджаюць яго адданасць беларускай культуры. Сёння роўна 19 гадоў, як не стала гэтага выбітнага чалавека Беларусі.

Але чалавек жыве, пакуль пра яго памятаюць. Таму нагадваем не толькі пра творы Васіля Быкава, а таксама і ягоныя інтэрв’ю і біяграфію.
Працягваем цешыць вас крутым кантэнтам з нагоды 100-годдзя выбітнага пісьменніка Васіля Быкава!

Сабралі ягоныя фота, якія, хутчэй за ўсё, не трапляюцца ў вашую стужку так часта, як астатнія (частка 2).

Гартайце карцінкі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/06/24 15:27:28
Back to Top
HTML Embed Code: