Telegram Group Search
Вынікі выбараў: спіс №7 «Незалежныя беларусы»

З 14 удзельнікаў і ўдзельніц спіса «Незалежныя беларусы» у Каардынацыйную раду прайшлі 8 кандыдатаў: Максім Шабуцкі, Сяргей Бяспалаў, Наталля Галаўчук, Аляксандра Васько, Станіслаў Гушча, Аляксандр Камісараў, Аляксандр Наўковіч, Кацярына Клімовіч.
Павел Лібер, кіраўнік каманды праграмістаў, якія стварылі платформу для выбараў у КР, падзяліўся разважаннямі з тэхнічнага боку ў сваім твітары.
Першае агульнае пасяджэнне КР-2 і КР-3 пройдзе 12 чэрвеня а 19:00 па Менску

Гэта будзе адкрытае пасяджэнне з удзелам Святланы Ціханоўскай. Спасылка анлайн-трансляцыю праз ютуб з'явіцца тут пазней.

📍Парадак Агульнага Пасяджэння:

19:00 – 19:05 Уступныя словы і абвяшчэнне рэгламенту паседжання. Андрэй Ягораў, спікер Каардынацыйнай рады 2-га складу.
19:05 – 19:15 Вітальныя словы Нацыянальнай лідаркі Святланы Ціханоўскай.
19:15 – 19:30 Прадстаўленне Статута (Рэгламента) Каардынацыйнай рады і парадка працы Каардынацыйнай рады. Андрэй Ягораў, спікер Каардынацыйнай рады 2-га складу.
19:30 – 19:45 Актуальная сітуацыя дэмакратычных сілаў Беларусі і задачы Каардынацыйнай рады бліжэйшага перыяду.
«Давайце факусавацца на тым, што нас аб’ядноўвае»: Святлана Ціханоўская — на першым агульным пасяджэнні Каардынацыйнай Рады

12 чэрвеня прайшло першае агульнае пасяджэнне КР-2 і КР-3. Беларуская лідарка адкрыла яго прамовай, дзе азначыла ключавыя чаканні ад працы і напрамкі дзейнасці палітыкаў.

Пра тое, якія напрамкі працы беларуская лідарка лічыць ключавымі — і якім чынам разлічвае на дапамогу і ўдзел КР у іх распрацоўцы, чытайце на сайце.
🔥На выбарах было горача! А што адбываецца зараз?

DDoS-атакі, чаканне эвакуацыі падчас абвяшчэння вынікаў выбараў, але давайце падрабязней: хто ўсе гэтыя людзі, якія прыйшлі ў КР? Чым яны будуць займацца? І што з тымі, хто ў новы склад Каардынацыйнай рады не прайшоў?

Пра гэта і не толькi ў новым выпуску!
Каардынацыйная рада ўсхваліла рашэнне па стварэнню аргкамітэту па падрыхтоўцы першага паседжання КР трэцяга склікання

📍
Стварыць аргамітэт прапанавала кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух за Свабоду». Першае паседжанне новага складу імаверна адбудзецца 20 чэрвеня 2024.

Колькасць дэлегатаў, якія прагаласавалі за яго стварэнне – 52 галасы.

Ужо адбылося першае пасяджэнне Аргкамітэту, на якім прысутнічалі прадстаўнікі амаль усіх выбарчых спісаў КР трэцяга склікання. Сумарная колькасць iх галасоў у КР састаўляе 67 з 80.

Прыняты наступныя рашэнні:

✏️Аб фармаванні працоўных органаў пасяджэння Каардынацыйнай рады, абранні старшыні і сакратара пасяджэння, падліковай камісіі.
✏️Аб распрацоўцы правілаў і працэдураў працы Каардынацыйнай рады.
✏️Аб фармаванні парадку дня першага працоўнага пасяджэння Каардынацыйнай рады.
✏️Аб вызначэнні даты і часу першага працоўнага паседжання Каардынацыйнай рады.

Падрабязнасці ў дадатку 👇🏻
_Declaration_on_the_Inadmissibility_of_the_Extradition_of_Belarusian.pdf
155.6 KB
Дэкларацыя аб непрымальнасці экстрадыцыі беларуса Андрэя Гнёта

Каардынацыйная рада Рэспублікі Беларусь заклікае Еўрапейскі Парламент звярнуцца да ўладаў і грамадскасці Рэспублікі Сербія, выкарыстоўваючы ўсе інструменты дыпламатыі і дзяржаўных адносін, каб прадухіліць экстрадыцыю Андрэя Гнёта ў Беларусь, дзе ён непазбежна сутыкнецца з катаваннямі і бесчалавечным абыходжаннем, якія пагражаюць яго жыццю і здароўю за яго палітычныя погляды.

А таксама заклікае дзяржавы-члены ЕЗ і міжнародную супольнасць абараняць інтарэсы і бяспеку Андрэя Гнёта з выкарыстаннем усіх даступных рэсурсаў.
🚀 Працоўная група, створаная па ініцыятыве спісу "Моладзевы Наступ", пачынае працу над новай рэдакцыяй Статуту Каардынацыйнай Рады Беларусі!

📅 22 чэрвеня — пройдзе рабочая сесія па фіналізацыі правак і прапаноў. У сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх спісаў:

- "Моладзевы Наступ": Алесь Лапко, Яўген Караулаў
- "Каманда Латушкі і Рух За Свабоду": Юрась Губарэвіч, Арцём Брухан
- "Еўрапейскі Выбар": Артур Фінкевіч
- "Наша Справа": Віталь Рымашэўскі, Уладзмір Дылецкі
- Блок "Воля": Карына Маліноўская
- Фракцыя "Беларусы" (экс-"Блок Пракоп'ева-Ягорава"): Андрэй Ягораў, Андрэй Кушняроў
- “Хопіць баяцца!”: Вольга Карпушонак
- "Незалежныя Беларусы": Сяргей Бяспалаў

🗳 Галасаванне па кожным пункце будзе праводзіцца на сесіі і лічыцца прынятым, калі за яго прагаласуе 2/3 галасоў.

🔜 23 чэрвеня — праект Рэгламенту будзе апублікаваны.
🗳 25 чэрвеня — плануецца правесці галасаванне за новую версію Рэгламенту Каардынацыйнай Рады.

Рэгламент будзе лічыцца прынятым, калі за яго прагаласуе 2/3 дэлегатаў.

Пераходзім да новых правілаў! 💪
Паважаныя беларусы!

🕒 У 11:40 17 чэрвеня Каардынацыйная рада прагаласавала за адкрыцце чатаў асноўнага складу КР.

🎉 Кожны можа далучыцца да групы, але права пісаць паведамленні маюць толькі абраныя чальцы КР.

👉 Далучайцеся да нас па спасылцы!

(патрэбны юзернэйм)
2024/06/26 10:48:53
Back to Top
HTML Embed Code: