Telegram Group Search
Беларусы сталі менш глядзець тэлевізар

Больш за палову насельніцтва Беларусі штодня глядзяць тэлевізар, і больш за чвэрць слухаюць радыё. Але гэтыя паказчыкі змяншаюцца, піша «Наша Ніва» са спасылкай на статыстыку Thinktanks.by.

📌 У траўні 2024 года ў параўнанні з мінулым месяцам на 11,56% скараціўся сярэднесутачны час прагляду ТБ.

📌 Таксама скарацілася колькасць тэлегледачоў ва ўзроставых групах 55–64 і 65+ гадоў.

📌 Самымі папулярнымі каналамі сярод насельніцтва Беларусі сталі: Расія-Беларусь, АНТ, НТВ-Беларусь.

Больш фактаў — па спасылцы

без впн
Журналіста Ігара Карнея ўключылі ў спіс «экстрэмістаў» МУС

28 чэрвеня імя Ігара Карнея з’явілася на сайце МУС у абноўленым Пераліку грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Тыдзень таму журналіста этапавалі адбываць тэрмін зняволення ў шклоўскую ПК-17.

«Ніколі не збіраўся быць ворагам сваёй радзімы. Наадварот, заўсёды ў прафесійнай дзейнасці на першым месцы быў дыялог», — казаў Ігар Карней у апошнім слове ў судзе. Сваю віну ён не прызнаў.

Падрабязнасці тут

без впн

#BecauseTheJournalist
БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Журналіста Ігара Карнея ўключылі ў спіс «экстрэмістаў» МУС 28 чэрвеня імя Ігара Карнея з’явілася на сайце МУС у абноўленым Пераліку грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Тыдзень таму журналіста этапавалі адбываць тэрмін зняволення ў шклоўскую ПК…
Медыясупрацоўнік Алесь Марчанка таксама трапіў у спіс «экстрэмістаў»

У дакуменце МУС пазначана, што зняволены ўжо адбывае пакаранне. Па звестках праваабаронцаў, Марчанку накіравалі ў магілёўскую папраўчую калонію № 15.

Сёлета 2 красавіка яго асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў супрацы з тэлеканалам «Белсат».

Падрабязнасці тут

без впн

#BecauseTheJournalist
#праца

«Сойка» шукае аўтарак відэа

Трэба будзе ствараць відэаролікі для рэдакцыі. Тэмы — лайфстайл: ежа, макіяж, здароўе, стыль, спорт і г.д.

Кандыдаткі павінны добра валодаць беларускай мовай.

Падрабязнасці і кантакты

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
Наталля Эйсмант анасавала запуск новага інфармацыйнага тэлеканала

Праца па запуску новага тэлеканала вядзецца сумесна з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, былым міністрам інфармацыі Уладзімірам Пярцовым, піша Blizko.by .

Эйсмант удакладніла, што на новым тэлеканале будзе шмат прамых трансляцый, у тым ліку найважнейшых палітычных падзей.

Падрабязнасці

без впн
#магчымасці

У вайбе лета не забывайцеся, што адпачынак не замінае магчымасці спасцігнуць штосьці новае. Спецыяльна для вас — наша штопятнічная падборка:

🌿 «30 да 30» — прэмія International News Media Association для маладых журналсітаў (дэдлайн — 28 чэрвеня)
Узрост намінантаў — да 30 гадоў

🌿 Анлайн-курс па soft skills «ПроDigy 3.0» (дэдлайн — 30 чэрвеня)

6 заняткаў з 9 па 25 ліпеня

🌿 Рэгіянальная стыпендыя для беларускіх журналістаў ад «Радыё Свабода» (дэдлайн — 1 ліпеня)
8 месяцаў у Вільні і два тыдні ў Празе

🌿 Праграма-акселератар для рэгіянальных рэдакцый (дэдлайн — 7 ліпеня)
Ад Міжнароднага інстытута прэсы (IPI)

🌿 Фестываль дакументальных фільмаў Watch Docs у Польшчы (дэдлайн — 1 жніўня)
Па тэме правоў чалавека

Фота: pexels.com

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
2024/06/29 04:05:18
Back to Top
HTML Embed Code: