Telegram Group Search
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺
Андрэй Кандрасюк
🔺
Андрэй Навасельчан
🔺
Ілля Фрэнь
🔺
Віталь Красноў
🔺
Глеб Юр'еў
🔺
Андрэй Пагерыла
🔺
Дзяніс Урад
🔺
Віктар Бедрый
🔺
Леанід Германовіч
🔺
Таццяна Карповіч
🔺
Якімец Аляксандравіч
🔺
Дзяніс Воразаў
🔺
Філіп Канцэвіч
🔺
Вольга Церах
🔺
Андрэй Шулганаў
🔺
Уладзімір Седзянеўскі
🔺
Дзяніс Сырэц
🔺
Вячаслаў Баравік
🔺
Алег Нічыпорка
🔺
Яна Пінчук
🔺
Віталь Скударнаў

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы «Скринька Пандори», «Адвокаты прав человека», «Право на защиту»;
📍TikTok-старонка «докторкто».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Мінску затрымалі дырэктарку ТАА «Маяк Хоум»

Сцвярджаецца, што жанчына ў 2020-ым ўдзельнічала ў дваровых сустрэчах і акцыях пратэсту, а таксама даслала ў чат-бот «Чорнай кнігі Беларусі» інфармацыю пра міліцыянта, а ў іншую ініцыятыву — пра дзвюх настаўніц.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Стала вядома, хто ўвайшоў у Групу экспертаў ААН па правах чалавека па Беларусі

Старшыня Рады па правах чалавека прызначыў чальцоў новай Групы экспертаў па правах чалавека ў Беларусі. У яе ўвайшлі Сюзан Базілі (Канада), Карына Маскаленка (Расійская Федэрацыя) і Моніка Станіслава Платэк (Польшча).

У мандат групы будзе ўваходзіць правядзенне расследавання і ўстанаўленне фактаў, абставінаў і карэнных прычын усіх меркаваных парушэнняў і ўшчамленняў правоў чалавека і парушэнняў, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года.

Новы орган, за які выступалі беларускія і міжнародныя праваабарончыя групы, мае мандат на расследаванне сур'ёзных парушэнняў, збор і захаванне доказаў міжнародных злачынстваў, а таксама выяўленне вінаватых, абапіраючыся на працу ААН па правах чалавека.
Велаактывістку Святлану Кароль перавялі ў гомельскую калонію

Святлана — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, былая старшыня абласнога грамадскага аб'яднання «ВелаГомель». У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

Жанчыну затрымалі напрыканцы верасня ў Гомелі. Яе абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле (арт. 130 КК). Напрыканцы сакавіка Гомельскі абласны суд прызначыў ёй паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Стала вядома, што Святлана 18 чэрвеня пачала адбываць тэрмін у гомельскай жаночай калоніі.

💌Падтрымаць Святлану: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Святлана Мікалаеўна Кароль 
💻Напісаць анлайн
Грамадскага актывіста з Рэчыцы Юрыя Шчучко пачнуць судзіць завочна на наступным тыдні

25 чэрвеня ў судзе Лоеўскага раёна пачнуць завочна судзіць Юрыя Шчучко – грамадскага актывіста з Рэчыцы, сябра загінуўшага ў Кіеве беларуса Віталя Шышова. Спецыяльная вытворчасць у адносінах да Юрыя была распачата напачатку сакавіка Рэчыцкім раёным аддзелам Следчага камітэта.

Юрыя інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 188 (паклёп), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), ч. 1 і 2 арт. 340 (загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы), ч. 1 арт. 366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі доўг), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі).

Справу будзе разглядаць старшыня суда Лоеўскага раёна Цалкоў Іван Пятровіч.
🕊Падтрымайце 49-гадовую Аксану Ляпко грашовымі пераводамі і пасылкамі

Аксану была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ па сваяках і блізкіх палітвязняў і атрымальнікаў дапамогі ад IneedHelp..

Жанчыне прад'явілі абвінавачванне паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

💌Падтрымаць яе грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі можна па адрасе: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аксана Генрыхаўна Ляпко
💻Напісаць анлайн
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.

Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

Чытаць матэрыял па спасылцы.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Мішук Аляксандр, Навасельчан Андрэй, Фрэнь Ілля, Крук Сяргей, Пагарыла Андрэй, Германовіч Леанід, Красноў Віталь, Урад Дзяніс, Карповіч Таццяна, Бедрый Віктар, Церах Вольга, Пінчук Яна.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️2,5 года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням
🌿У нямецкім Бундэстагу працягвае працу выстава «Я не баюся. Няхай яны баяцца!», прысвечаная Алесю Бяляцкаму

Выстава будзе дэманстравацца па 5 ліпеня ў Halle des Paul-Löbe-Hauses (Konrad-Adenauer-Str. 1, 10557 Berlin). Яе можна наведаць з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 17:00.

Для наведвання выставы патрэбна загадзя зарэгістравацца па спасылцы.

Кожны чацвер і пятніцу а 12-й гадзіне на выставе будуць працаваць гіды, якія распавядаюць пра лёс выбітнага беларускага праваабаронцы.

Нагадаем, 2 ліпеня ў Парыжы адбудзецца адкрыццё выставы «Я не баюся. Няхай яны баяцца!» — яна будзе прысвечаная праваабаронцам Алесю Бяляцкаму і Алегу Арлову.

FreeAles.org
💔500 дзён таму знікла сувязь з палітзняволеным Міколам Статкевічам

Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 4 гады. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Апошнюю інфармацыю пра палітвязня родныя Мікалая атрымалі 9 лютага 2023-га году.

У другой палове лістапада сваякі Статкевіча праз «другія рукі» атрымалі пацверджанне, што ён дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару. Яго пазбавілі права на званкі і адзінай на год перадачы і спаткання. За апошні год ягоныя родныя не атрымалі ніводнай вестачкі ад Мікалая.

Жонка палітвязня Марына Адамовіч была затрымана 23 студзеня падчас рэйда на сваякоў палітвязняў. Яе асудзілі за «дробнае хулігнаства» да 15 сутак арышту.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
💻Напісаць анлайн
У Мінску пачынаецца завочны суд над былым футбольным фанатам

Мінскі абласны суд у парадку спецыяльнай вытворчасці пачынае разгляд крымінальнай справы 44-гадовага былога футбольнага фаната Юрыя Качуры. Яго абвінавачваюць у «распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК) і «абразе прадстаўніка ўлады» ( арт. 369 КК).

Справу разглядае суддзя Ірына Майко.

Юрый — былы спартовец, задоўга да 2020 года уваходзіў у групоўкі футбольных фанатаў і неаднаразова затрымліваўся. Пасля быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115580
❗️Каталіцкі святар Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю пасля 45 сутак — ён арыштаваны чацвёрты раз запар

Пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Шуміліне, санктуарыя Божай Маці Фацімскай, айцец Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю з віцебскага ІЧУ пасля адбытых 45 сутак арышту. Гэты тэрмін скончыўся 22 чэрвеня. Вядома, што тэрмін зняволення святара з Шуміліна падоўжаны да 2 ліпеня. З перадач яму дазволеныя толькі лекавыя сродкі, піша katolik.life.

Такім чынам, пробашч з Шуміліна знаходзіцца за кратамі звыш 45 сутак — даўжэй за ўсіх рыма- і грэка-каталіцкіх святароў, якіх асуджалі на адміністрацыйны арышт у Беларусі.
2024/06/24 07:17:34
Back to Top
HTML Embed Code: