Telegram Group Search
ЧАСТКА 2

Тая самая кавярня з неверагодна доўгімі чэргамі - Бразіленья ☕️

Мы пагаварылі з яе заснавальнікамі і хочам расказаць вам іх гісторыю.
Хутка пасля рэканструкцыі адкрыюць самы доўгі падвесны мост у Беларусі 🌉

Гэта збудаванне знаходзіцца ў горадзе Масты, што ў Гродзенскай вобласці. Мост звязвае два берагі Нёмана і яго даўжыня складае 193 метры.

Паведамляецца, што для аматараў экстрымальных пачуццяў у цэнтры маста драўляная падлога будзе заменена на шкляную.
Берасце, вядомы сваімі гістарычнымі і культурнымі помнікамі, таксама мае багатую гісторыю кінатэатраў 🎥🍿, якія адыгрывалі важную ролю ў жыцці гараджан на працягу многіх дзесяцігоддзяў.

Ад першых кінапраглядаў у пачатку 20 стагоддзя да сучасных кінатэатраў, Берасце прайшло доўгі шлях, стаўшы адным з культурных цэнтраў Беларусі.
———
📲Чытайце наш артыкул: "Гісторыя кінатэатраў Берасця: Ад першых паказаў да сучаснасці"
Як правесці лета 🌞

🏕Летні інтэграцыйны палатачны лагер-семінар “Круглае возера”, які адбудзецца з 3 па 13 жніўня ў адным з жывапісных куткоў Беларусі, запрашае маладых людзей (у тым ліку і тых, у каго ёсць фізічныя абмежаванні) ад 18 да 30 гадоў.

Тэмай летніка стануць асновы эфектыўнай камунікацыі. У адукацыйнай праграме выкарыстоўваюцца метады нефармальнай адукацыі: праца ў камандзе, дыскусіі, ролевыя гульні, форум-тэатр і шмат іншага.

Падчас лагера-семінара ўдзельнікі засвояць навыкі эфектыўнай камунікацыі 💬, атрымаюць пазітыўныя навыкі ўзаемадзеяння ў камандзе; даведаюцца пра спосабы пераадолення бар'ераў, якія ўскладняюць узаемадзеянне маладых людзей з інваліднасцю і без яе; адкрыюць ў сабе новыя якасці і здольнасці.
———
🚐 Арганізатары лагера забяспечваюць дастаўку ўдзельнікаў з Мінска, харчаванне і пражыванне.

📲 Усе падрабязнасці і анкету-заяўку шукайце тут.
🙏🏽 Шчырыя выбачэнні могуць змягчыць нават самае строгае пакаранне.

#Прыказкіпрымаўкі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сябры, дзелімся з вамі нашым новым эфірам!

У гасцях Аляксандра – таргетолаг па любві і прафесіі 👩🏻‍💻

Саша расказала нам аб шляху ад пачаткоўца са страхам памылак да запатрабаванага спецыяліста з кліентамі па ўсім свеце.
Абмеркавалі, што добры таргетолаг разбіраецца таксама ў маркетынгу і SMM 📲, а добры вынік магчымы толькі пры дастатковай уключанасці кліента.

Атрымалася цікава, даступна і зразумела - раім глядзець кожнаму!
———
🎥 «Няма месца» - інтэрв’ю з берасцейцамі, якія «рухаюць» жыццё горада, робяць яго яркім, прыкметным, цікавым.

🍿Сачыце за эфірамі і задавайце свае пытанні нашым гасцям.
Іспанскі горад плануе пераўтварыць свае могілкі ў буйнейшую гарадскую сонечную ферму.

📍Горад Валенсія, размешчаны на ўсходнім узбярэжжы краіны, намераны ўсталяваць тысячы сонечных панэляў на могілках па ўсім горадзе 🪦🌞

На сённяшні момант ужо ўсталявана 810 панэляў з запланаваных 6658. Паводле мясцовага савету, гэта прывядзе да эканоміі больш за 140 тон вуглякіслага газу ў год. А да 2030 года 100% вырабу чыстай энергіі будзе выкарыстоўвацца ў інфраструктуры і грамадскіх будынках.

Дадзены праект з’яўляецца адной з ключавых прычын, чаму Валенсія была абраная зялёнай сталіцай Еўропы 2024 🌳

Падобная ініцыятыва таксама была рэалізавана ў французскім горадзе Сен-Жоашым. Там над могілкамі размясцілі буйны навес з сонечных батарэй, які будзе размяркоўваць энергію паміж жыхарамі.

За ўнёсак у 5 еўра гараджане атрымліваюць долю ў вырабленай энергіі. Канструкцыя таксама збірае ваду для прылеглага спарткомплексу, абараняючы могілкі ад паводак.
Набліжаецца Купалле, таму прапануем вам падборку варыянтаў святкавання гэтага летняга свята 🌞

———

• “Свята Сонца” ў Дудутках адбудзецца 22 чэрвеня. У праграме фаер-шоў, open-air канцэрт, ярмарка майстроў, карчма і шмат іншага.

• У Суле святкаванне расцягнецца ажно на тры дні (23, 29 і 30 чэрвеня). Абяцаюць майстар-класы па купальскіх спевах, танцах і абрадавых гульнях; пляценні вянкоў; вогнішча, а таксама частаванне зёлкавай гарбатай і вялізным купальскім блінам з 2-х мятровай патэльні.

• “Купалле на Гальшанскім замку” пройдзе 29 чэрвеня. Вас чакае святочны тэматычны канцэрт, фаер-шоу, майстар-класы па пляценню вянкоў, карагоды, вогнішча, фітабар, выстава рамеснікаў і іншае.

• У Музеі архітэктуры і побыту ў в. Азярцо Купалле пройдзе 22 чэрвеня. У праграме: пляценне вянкоў; купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі; вогнішча; майстар-класы і шмат іншага.

• А для тых, каму па душы гарадская атмасфера, прапануем адсвяткаваць Купалле ў сучасным фармаце ў Мінску на канцэрце гурта Сны Синей Собаки і Nevika.
Пачатак лютага адзначыўся ўнікальнай падзеяй у свеце мастацтва – выставай “Шэпт скразнякоў”, якая прайшла 9 лютага ў фотастудыі “2FF” па адрасе Куйбышава, 13а.

Гэта было не проста мерапрыемства, а сапраўднае пагружэнне ў свет творчасці і самавыяўлення.
———
📲Пра тое, як прайшла выстава, чытайце ў нашым артыкуле: "Мастацтва ў новым вымярэнні: погляд на выставу “Шэпт скразнякоў"
2024/06/24 04:26:39
Back to Top
HTML Embed Code: